28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол абароніць дыктатара ад «хуліганаў»

30
Інтэрпол абароніць дыктатара ад «хуліганаў»

Міжнародная паліцэйская арганізацыя дапаможа беларускім спецслужбам на ЧС па хакеі.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Інтэрпола (пераклад - charter97.org).

Арганізацыя абяцае аказаць дапамогу мясцовым і нацыянальным органам у правядзенні Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Для гэтага Інтэрпол адправіць у Беларусь «Вышэйшую каманду падтрымкі мерапрыемстваў» (Interpol Major Event Support Team - IMEST).

У адпаведнасці з мемарандумам аб узаемаразуменні, падпісаным міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам і генеральным сакратаром міжнароднай паліцэйскай арганізацыі Рональдам Ноўблам падчас сустрэчы ў Калумбіі, яна будзе працаваць у Менску на працягу ўсяго часу правядзення спартыўнага мерапрыемства.

«Гэта дапаможа выявіць патэнцыйныя пагрозы тэрарызму, хуліганства і цяжкіх злачынстваў, а таксама садзейнічаць у рэжыме рэальнага часу абмену ключавой інфармацыяй для аказання дапамогі службам бяспекі як у кропках перасячэння мяжы, так і па ўсёй краіне», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Пагадненне аб гэтым было дасягнута ў Картахена-дэ-Індыас, дзе 21 - 23 кастрычніка праходзіць пасяджэнне 82-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі.

IMEST будзе складацца з вопытных спецыялізаваных паліцэйскіх падраздзяленняў і аператыўных памочнікаў. У яе функцыі ўваходзіць аказанне дапамогі беларускім спецслужбам у палягчэнні доступу да абароненай сеткі Інтэрпола, які дазваляе абмен дадзенымі - такімі, як адбіткі пальцаў, фатаграфіі, дакументы і асабістая інфармацыя аб людзях.

«Чэмпіянат свету па хакеі з'яўляецца міжнароднай падзеяй, якая патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва праваахоўных органаў і рэакцыі на патэнцыйныя пагрозы бяспекі. Бяспека тысяч балельшчыкаў падчас правядзення мерапрыемства з'яўляецца прыярытэтам для Інтэрпола», - сказаў генеральны сакратар Інтэрпола Рональд Ноўбл.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць ілжывыя абвінавачванні ў хуліганстве для таго, каб адпраўляць за краты актывістаў апазіцыі. Асабліва часта такую тактыку ўжываюць напярэдадні або падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.

Дарэчы, нядаўна Лукашэнка выдаў указ аб тым, што пісаць пра Чэмпіянат свету, правядзенне якога запланавана ў Беларусі, змогуць не ўсе. «Журналісты, якія не асвятлялі хакей або спорт, акрэдытоўвацца не будуць», - растлумачыў яго сутнасць мэнэджэр дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату Пётр Рабухін.

Праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступаюць супраць правядзення ЧС у Беларусі з-за рэпрэсій, якія ўлады краіны праводзяць супраць актывістаў апазіцыі.

Фота: INTERPOL

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках