20 красавiка 2024, Субота, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілен Фармер выступіла супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

20
Мілен Фармер выступіла супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

За тры дні да прыезду ў Менск спявачка падпісала петыцыю супраць смяротнага пакарання.

Вядомая французская спявачка не засталася абыякавай, атрымаўшы зварот Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра «Вясна», у якім праваабаронцы распавялі ёй аб сутнасці праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі - апошняй краіне на еўрапейскай прасторы, дзе па гэты дзень людзей пазбаўляюць жыцця ад імя дзяржавы, піша ПЦ «Вясна».

«І не можа быць мэты больш высокай, больш святой, больш годнай, чым гэтая: пакончыць з пакараннем смерцю», - падпісаўшы петыцыю, Мілен Фармер працытавала гэтыя радкі. Яны належаць французскаму пісьменніку Віктору Гюго, які ў прадмове да аповесці «Апошні дзень асуджанага» (1829 г.) выступіў заўзятым праціўнікам смяротнага пакарання, не разумеючы, адкуль у аднаго чалавека з'яўляецца права пазбаўляць жыцця іншага, і сцвярджаючы, што яго роля - «роля заступніка за ўсіх магчымых падсудных, вінаватых або нявінных, перад усімі судамі і судзілішчамі, перад усімі прысяжнымі, перад усімі вяршыцелямі правасуддзя».

Петыцыя праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне ў краіне: «Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай».

Актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая праводзіцца ў краіне з 2009 года, прапануюць падпісаць петыцыю сусветна вядомым асобам - каб падкрэсліць значнасць самой праблемы і прыцягнуць увагу людзей ва ўсім свеце да смяротнага пакарання як да праблемы, якая не ведае нацыянальных межаў. У 2010 годзе петыцыю праваабаронцаў падпісаў вядомы брытанскі музыка Стынг, які выступіў з відэазваротам «Час гэта змяніць», а ў 2012 годзе кампанію падтрымала шведская спявачка Ларын, пераможца «Еўрабачання-2012».

Фота: AFP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках