19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН накіраваная скарга на салігорскіх чыноўнікаў

8
У ААН накіраваная скарга на салігорскіх чыноўнікаў

Салігорскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.

Нагодай для звароту стала забарона мясцовых уладаў на правядзенне пікету ў Дзень Волі ў красавіку гэтага года, піша ПЦ «Вясна».

Першапачаткова салігорац спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні. У красавіку 2013 года Уладзімір Шыла звярнуўся з адпаведнай скаргай у суд Салігорскага раёна, але мясцовая Феміда ўстала на бок чыноўнікаў. У канцы траўня актывіст звярнуўся з касацыйнай скаргай у Менскі абласны суд. Там аднавіць свае парушаныя правы ў спадара Шылы таксама не атрымалася. Не дапамог у гэтым пытанні нават зварот у Канстытуцыйны Суд.

Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні. Пры падтрымцы мясцовых праваабаронцаў з Беларускага Хельсінкскага камітэта была падрыхтаваная скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Уладзімір Шыла просіць, каб Камітэт прызнаў факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст таксама хоча дамагчыся ад ААН рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь аб выплаце яму грашовай кампенсацыі за атрыманую шкоду, выкліканую парушэннем яго першасных правоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках