25 красавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыход кадраў з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

40
Сыход кадраў з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Услед за выгнаннем «іншадумцаў» ВНУ пакідаюць прафесары.

Пра пануючыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце норавы ў сваім адкрытым лісце распавёў прафесар Аляксандр Чарнавалаў, які прапрацаваў у ім не адзін год: «Адсутнасць выбарнасці рэктараў, што парушае асноўныя акадэмічныя традыцыі і прынцыпы Балонскага працэсу, прывяла да таго, што ў вышэйшых навучальных установах Беларусі бюракратычны пачатак пераважае перад навуковым. У выніку зусім страцілася значэнне статусу прафесара - як самастойнага навуковага работніка, пад крылом якога растуць даследчыкі - кандыдаты навук. Зараз, прызначаючы кандыдата загадчыкам кафедры, прафесара робяць яго падначаленым і прымушаюць пісаць рознага роду пустыя справаздачы».

На думку Чарнавалава, у БрДУ практыка ператварэння навукі ў бюракратыю атрымала асаблівае развіццё. У пацверджанне сваіх слоў прафесар прыводзіць прыклады, калі на кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі кандыдата навук і дацэнта, які прапрацаваў доўгі час у даследчых інстытутах і мае рэцэнзаваныя навуковыя працы, адправілі працаваць у каледж, а на яе месца з таго ж каледжа ўзялі старэйшага выкладчыка, які наогул не мае рэцэнзаваных навуковых прац.

Як стала вядома charter97.org, падобныя дзеянні кіраўніцтва ВНУ прывялі да таго, што ўніверсітэт за апошні час, акрамя Аляксандра Чарнавалава, пакінулі і іншыя прафесары - Алег Высоцкі, Іван Акінчыц. Да гэтага варта дадаць, што яшчэ ў канцы 90-х гадоў прызначаны рэктарам БрДУ Мечыслаў Часноўскі і яго каманда сталі пазбаўляцца ад выкладчыкаў, якія прытрымліваюцца апазыцыйных поглядаў у адносінах да цяперашняга палітычнага рэжыму ў краіне. Таксама было задушанае і вочка Свабоднага прафсаюза, якое некалі адрознівалася сваёй шматлікасцю, крэатыўнасцю пры правядзенні мерапрыемстваў і ўменнем адстойваць інтарэсы сваіх сяброў.

Зрэшты, як адзначае Аляксандр Чарнавалаў, незадаволенасць выяўляецца не толькі сярод прафесарска-выкладчыцкага складу БрДУ, але і ў брэсцкіх студэнтаў. Калі нашым суайчыннікам даводзіцца дэманстраваць веды і змагацца за свае адзнакі на сесіях, то студэнтам з Туркменістана забаронена ставіць нездавальняючыя ацэнкі. Хоць некаторыя з іх з цяжкасцю нават размаўляюць па-руску, не кажучы ўжо пра спецыяльныя веды. «Усё гэта можа справакаваць сацыяльны выбух у навучальнай установе», - лічыць прафесар.

Як высвятліў charter97.org, не толькі туркменскія студэнты аказваюцца ў прывілеяваным становішчы: ставіць «нездавальняюча» і незалік рэктарат ВНУ забараняе таксама кітайцам, таджыкам і іншым замежнікам, якія навучаюцца ў БрДУ. Даходзіць да абсурду: кітайскія студэнты філалагічнага факультэта на іспытах адмаўляюцца адказваць на пытанні, тлумачачы гэта тым, што не разумеюць рускую мову. Аднак гэта не перашкаджае ім у будучыні атрымліваць дыпломы з запісам «Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры». Такім чынам, як заўважаюць знаёмыя з сітуацыяй брэстчане, універсітэт ператвараецца ў гандлёвую кропку па продажы дыпломаў у растэрміноўку.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках