25 красавiка 2024, Чацвер, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС рады скарачэнню санкцый

7
МЗС рады скарачэнню санкцый

У міністэрстве замежных спраў Беларусі рады «тэндэнцыі да скарачэння санкцый».

«Мы адзначаем тэндэнцыю да скарачэння санкцый. Аднак у цэлым дадзенае рашэнне Еўрапейскага звяза з'яўляецца памылковым і контрпрадуктыўным», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што «захаванне санкцый бесперспектыўна, яны павінны быць адмененыя». «На іх аснове немагчыма выбудоўваць партнёрства і супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян Беларусі і краін ЕЗ», - адзначыў Савіных.

Як паведамлялася, Рада ЕЗ па выніках штогадовага агляду падоўжыла абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2014 года.

«Гэта таму, што не ўсе палітычныя зняволеныя былі вызваленыя, ні адзін вызвалены зняволены не быў рэабілітаваны, і сітуацыя ў Беларусі з павагай да правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў не палепшылася», - тлумачыцца ў камюніке, распаўсюджаным у Брусэлі.

Быў абноўлены пералік асоб і арганізацый, якім забароненыя паездкі ў ЕЗ і еўрапейскія актывы якіх замарожаныя. На сённяшні дзень 232 фізічных і 25 юрыдычных асобаў застаюцца аб'ектам санкцый ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках