16 красавiка 2024, aўторак, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Каты ў адстаўцы не павінны быць рэабілітаваныя

17
Віталь Рымашэўскі: Каты ў адстаўцы не павінны быць рэабілітаваныя

Зняцце санкцый ЕЗ з памагатых рэжыму Лукашэнкі - памылковы крок.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org зняцце санкцый ЕЗ з некаторых беларускіх чыноўнікаў.

«Я лічу, гэта палітычна памылковы крок, так як гэта значыць, што каты на пенсіі або ў адстаўцы рэабілітаваныя. Па сутнасці гэта станоўчы сігнал для тых, хто рэпрэсуе, і яны могуць быць упэўненыя ў сваёй беспакаранасці. Сёння яны здзяйсняюць рэпрэсіі і фальсіфікуюць выбары, а заўтра, сыдучы ў адстаўку, зарабіўшы дывідэнды і будучы аблашчанымі дзеючым дыктатарскім рэжымам, таксама могуць разлічваць на сваю беспакаранасць з боку дэмакратычных краін свету», - лічыць палітык.

Сустаршыня БХД перакананы, што зняцце санкцый з памагатых рэжыму Лукашэнкі адначасова з'яўляцца адмоўным сігналам для дэмакратычнага грамадства.

«Гэта сведчыць аб адсутнасці належнай абароны тых, хто змагаецца, хто знаходзіцца ў турмах і звольнены па палітычных матывах. На жаль, можна прадказваць, што гэта толькі першы этап памяншэння дадзенага спісу. Я дакладна ведаю, што беларускія алігархі і іншыя людзі дамагаюцца свайго выключэння з яго. І можна меркаваць, што калі такая палітыка будзе працягвацца, то яны неўзабаве таксама могуць быць выключаныя», - падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, Еўрапейскі звяз падоўжыў дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Менска на год. Спіс чыноўнікаў і кампаній, на якія распаўсюджваецца дзеянне абмежавальных мер, некалькі змяніўся. У ім засталіся прозвішчы 232 набліжаных беларускага дыктатара і 25 фірмаў. Раней ён уключаў у сябе 242 чыноўніка і алігарха і 30 фірмаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках