18 красавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне аб шпацырах для Баўмгертнера пакуль не вырашана

15
Пытанне аб шпацырах для Баўмгертнера пакуль не вырашана

Адвакаты штодня сустракаюцца з гендырэктарам «Уралкалію» Уладзіславам Баўмгертнерам, які знаходзіцца ў Менску пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведаміў РІА Новости ў пятніцу адзін з абаронцаў.

«Мы сустракаемся кожны дзень. Ніякіх перашкод гэтаму не ўзнікае», - распавёў суразмоўца агенцтва. Ён удакладніў, што Баўмгертнер добра сябе адчувае і не выказвае скаргаў на ўмовы ўтрымання.

Пры гэтым абаронца распавёў, што пытанне аб шпацырах на вуліцы і магчымасці карыстання інтэрнэтам для Баўмгертнера, а таксама аб сустрэчы адвакатаў з кіраўніцтвам генпракуратуры Беларусі пакуль не вырашана.

Баўмгертнер, якога нядаўна перавялі пад хатні арышт, быў затрыманы ў Менску ў канцы жніўня пасля спынення супрацоўніцтва «Уралкалію» з «Беларуськаліем» і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пазней беларускія ўлады абвясцілі ў міжнародны вышук саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Баўмгертнер можа быць экстрадаваны ў Расею пры ўмове правядзення неабходнага расследавання ў рамках закона.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках