Беларусь прадала дзяржаўную долю ў «Банку ВТБ»
17- 7.10.2013, 16:45
- 17,393
Прададзеная дзяржаўная доля акцый (25,9%) ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) за $19 млн. 110 тыс.
Дамова аб куплі-продажы акцый гэтага банка падпісаная сёння ў Менску, перадае БелТА.
Подпісы пад дамовай паставілі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў з беларускага боку і старэйшы віцэ-прэзідэнт - кіраўнік дэпартамента даччыных кампаній ААТ «Банк ВТБ» Міхаіл Якунін - з расейскага.
У адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі прададзеныя 72 тыс. 974 акцыі ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь), якія належаць дзяржаве. Адчужэнне акцый ажыццёўлена па іх рынкавым кошце, які склаў $19 млн. 110 тыс. Атрыманыя грашовыя сродкі будуць накіраваныя ў рэспубліканскі бюджэт.
Як адзначыў Міхаіл Якунін, грашовыя сродкі будуць пераведзеныя ў Беларусь 7-8 кастрычніка. Пасля гэтага на працягу гадзіны акцыі будуць пераведзеныя банку, удакладніў Георгій Кузняцоў. На яго думку, кошт акцыі аб'ектыўны. «Мы знайшлі баланс інтарэсаў, у выніку кошт задавальняе абодва бакі», - адзначыў Міхаіл Якунін. Прадстаўнік расейскага банка распавёў пра планы і далейшае развіццё ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь). «Мы плануем і далей развіваць банк у фармаце ўніверсальнага, - сказаў ён. - У нас збалансаваны партфель карпаратыўнага і рознічнага крэдытавання».