29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч сабраўся ў Кітай

12
Мясніковіч сабраўся ў Кітай

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у снежні 2013 года плануе наведаць з візітам Кітай.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага ўрада.

Там патлумачылі, што ў канцы мінулага тыдня адбылося пасяджэнне беларускай часткі беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

«Члены камісіі і запрошаныя абмеркавалі праекты дакументаў, якія плануюцца да падпісання ў ходзе 14-га пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і падчас візіту ў КНР прэм'ер-міністра Беларусі ў снежні 2013 года», - праінфармавалі ў прэс-службе Савета міністраў.

У ходзе пасяджэння беларускай часткі камісіі таксама быў ухвалены праект «дарожнай карты» - праграмы развіцця адносінаў усебаковага стратэгічнага партнёрства дзвюх дзяржаў на 2014-2020 гады і ход арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на 14-м міжнародным кірмашы Заходняга Кітая, які пройдзе ў горадзе Чэнду 23-27 кастрычніка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках