8 траўня 2024, Серада, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў адправілі дабудоўваць «Чыжоўка-арэну»

19
Студэнтаў адправілі дабудоўваць «Чыжоўка-арэну»

Менскія ўлады ніяк не могуць дабудаваць чарговы лядовы палац у сталіцы.

Надоечы на аб'екце «адзначылася» каманда хакеістаў на чале з Міхаілам Захаравым, а сёння на падмогу будаўнікам прыбыло паўсотні студэнтаў БДУІРа. У першакурснікаў факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання проста скасавалі заняткі, пасадзілі моладзь у аўтобус і павезлі на вуліцу Ташкенцкую, піша onliner.by.

Пад гадзіну дня студэнты сталі збірацца каля галоўнага корпуса ўніверсітэта на вуліцы П.Броўкі.

«У нас сёння павінны былі быць англійская мова, гісторыя, хімія і фізкультура. А ўчора ўвечары тэлефануе стараста. Кажа, усіх здымаюць з заняткаў і вязуць на «Чыжоўка-Арэну», загад рэктара. Трэба ўзяць з сабой цёплыя рэчы, якіх не шкада, ежу і тэрмасы з гарбатай, - распавядае адзін з хлопцаў. - Працаваць будзем чатыры гадзіны.

Мы пытаемся, як хлопцы ставяцца да нечаканага суботніка.

«Мне сказалі, я пайшоў, справа зразумелая», - усміхаецца студэнт.

«Любата, заняткі касуюцца. Адзін дзень для навучання не катастрофа», - аджартоўваецца яго аднагрупнік.

Калі сабралася больш за 50 чалавек, студэнты адзначыліся ў спісах і рушылі на праспект Незалежнасці, дзе іх падабраў спецаўтобус.

«Цікава, назад нас таксама адвязуць ці пехатой?» - пацікавіўся нехта.

«Лепш даведайся, ці заплацяць нам за сёння», - пачулася з натоўпу.

Апошняя фраза ў многіх выклікала смех.

Служба аховы «Чыжоўка-Арэны» на тэрыторыю будоўлі нас не пусціла. Маўляў, бярыце дазвол на здымку ў Менгарвыканкаме. Давялося толькі праводзіць студэнтаў поглядам і назіраць за іх шыхтаваннем з боку.

Студэнтаў на «Чыжоўка-Арэну» возяць рэгулярна. Пра гэта нам распавёў адзін з супрацоўнікаў «Мінскпрамбуда». Бясплатную працоўную сілу ўжо дасылалі БДУ, БНТУ, БДЭУ і іншыя ВНУ. Студэнты, як правіла, прыбіраюць будаўнічае смецце. У адрозненне ад іх, навучэнцы тэхнікумаў, якія праходзяць тут практыку, атрымліваюць за сваю працу 10 тысяч рублёў за гадзіну.

Перад будаўнікамі стаіць звышзадача - што б ні было здаць спарткомплекс да 7 лістапада. Бліжэйшую суботу паводле распараджэння старшыні Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі на прылеглай тэрыторыі будуць працаваць амаль 500 чалавек - супрацоўнікі дзяржаўнага апарату, прадстаўнікі міністэрстваў ды ўстаноў, а таксама простыя жыхары горада. А на 19-20 кастрычніка запланаванае генеральнае прыбіранне лядовага палаца знутры.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках