24 красавiка 2024, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя кандыдаты на санкцыі ЕЗ

9
Новыя кандыдаты на санкцыі ЕЗ

«Брусэльскі спіс» павінен фармавацца грамадзянскай супольнасцю Беларусі, лічыць лідар АГП Анатоль Лябедзька.

30 кастрычніка афіцыйна апублікаваны новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў. Напярэдадні стала вядома, што Еўразвяз яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняла Рада ЕЗ. З «чорнага спісу» выключаныя 5 кампаній, якія належаць Уладзіміру Пефціеву, хоць сам Пефціеў у спісе застаўся, паведамляе прэс-служба АГП.

«Што бясконца перажоўваць рашэнне аб памяншэнні «брусельскага спісу»? Ёсць сэнс самім беларусам пачаць фармаваць аналагічны спіс з рознага роду нягоднікаў і падонкаў, - лічыць старшыня АГП. - Трэба ўносіць у яго тых, хто фактычна спрабаваў забіць Аўтуховіча, хто кіруе «эскадронамі страху», хто фальсіфікуе вынікі галасавання падчас выбарчых кампаній.

Гэтую місію магла бы выканаць рада, якая складаецца з маральных аўтарытэтаў, вядомых праваабаронцаў. І ў кожнага грамадзяніна, палітычнай структуры, грамадскага аб'яднання, павінна быць права звярнуцца ў раду з абгрунтаваннем, чаму ў спіс павінен быць уключаны той ці іншы чыноўнік, суддзя, кіраўнік выбарчай камісіі. І, напрыклад, у верасні 2014 года Рада перадае падрыхтаваны спіс (з апісаннем, абгрунтаваннем па кожнай кандыдатуры) у Брусэль.

Ігнараваць прапановы будзе немагчыма, а там калі і скажуць «не», то гэта трэба будзе неяк абгрунтаваць. У любым выпадку, у такім сцэнары мы не пабочныя назіральнікі, а ўдзельнікі працэсу».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках