Лукашэнка заклікае кітайскіх інвестараў
9- 1.11.2013, 12:25
- 12,526
Беларускі кіраўнік запрасіў кітайскі бок больш актыўна інвеставаць у беларускую эканоміку.
«Мы ўдзячныя вам за аказаную падтрымку па крэдытаванні многіх праектаў на тэрыторыі Беларусі. Вядома, мы хацелі, каб Кітай больш актыўна ўкладваў у эканоміку Беларусі прамых інвестыцый і развіваў гэты накірунак», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Менску з членам палітбюро, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, піша «Інтэрфакс».
Кажучы пра ўзровень гандлёва-эканамічных адносінаў, супрацоўніцтва ў фінансавай сферы, ён адзначыў, што «яны развіваюцца даволі актыўна». «Мы вызначылі вельмі шмат напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку па будаўніцтву індустрыяльнага парку на тэрыторыі Беларусі, дзе будуць працаваць прадпрыемствы на аснове высокіх тэхналогій», - сказаў Лукашэнка.
«Можаце быць упэўненыя і перадайце майму добраму сябру Сі Цзіньпіну, што мы адданыя духу адносінаў, які складваецца ў нашым супрацоўніцтве», - заявіў Лукашэнка.