28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «Беларусь без дыктатуры» далі пяць сутак

21
За «Беларусь без дыктатуры» далі пяць сутак

Рабочага з-пад Стоўбцаў прысудзілі да адміністрацыйнага арышту за майку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры».

Працэс над Леанідам Смоўжам прайшоў сёння ў судзе Ленінскага раёна Менска. Актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Рашэнне аб адміністрацыйным арышце прыняла суддзя Надзея Навіцкая, перадае «Радыё Свабода». Хлуслівыя паказанні сведак супраць удзельніка шэсця ў Лошыцу далі супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымлівалі 10 лістапада. На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без дыктатуры».

Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сіл. Мужчына заявіў, што апрануў майку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасці - на працягу некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках