19 красавiка 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў «чорных спісаў»

4
Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў «чорных спісаў»

Чыноўнікі хаваюць, на падставе якога дакумента незалежныя сайты ўнесеныя ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў абмежаванага доступу.

Намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч у ліставанні з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі пакуль так і не атрымаў адказу з нагоды таго, на падставе рашэння якога паўнамоцнага дзяржаўнага органа сайт spring96.org унесены ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў абмежаванага доступу.

Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, на зварот праваабаронцы адказаў, што «ААЦ не валодае інфармацыяй» і параіў «звяртацца на адрас РУП «БелГІЭ» для разгляду па сутнасці пастаўленага пытання».

З Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелГІЭ» Стэфановіч нічога зразумелага таксама не атрымаў. Замест абяцанага ААЦ адказу па сутнасці РУП «БелГІЭ» адпісаў: «Нарматыўнымі прававымі актамі не рэгламентаваныя паўнамоцтвы РУП «БелГІЭ» па распаўсюджванню інфармацыі аб ідэнтыфікатарах інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюцца ў спісе абмежаванага доступу». Разам з тым прадпрыемства дало пералік ўпаўнаважаных дзяржорганаў, на падставе рашэнняў кіраўнікоў якіх такія спісы фармуюцца: Камітэт дзяржаўнага кантролю, Генеральная пракуратура, ААЦ, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, паведамляе ПЦ «Вясна».

Наступным крокам начальнік «БелГІЭ» С.І. Багданаў прапануе Валянціну Стэфановічу накіраваць звароты ва ўсе гэтыя ўпаўнаважаныя органы, пасля чаго абскарджваць іх дзеянні ў судзе. Праваабаронца кажа, што расцэньвае дадзеную прапанову як адкрыты здзек і далей будзе звяртацца ў Міністэрства інфармацыі, паколькі адказ, які ён атрымаў з дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі, па сутнасці не з'яўляецца адказам на пастаўленае ім пытанне.

Нагадаем, спіс «забароненых» інтэрнэт-рэсурсаў з'явіўся згодна з пастановай ААЦ ад 29 чэрвеня 2010 года. Сярод іншых у яго трапіў сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна», сайт charter97.org, «Белорусский партизан». Па інфармацыі Уладзіміра Рабаволава, на люты бягучага года ў спіс было ўнесена 119 рэсурсаў, якія ў асноўным утрымліваюць матэрыялы парнаграфічнага і экстрэмісцкага характару або парушаюць аўтарскія правы. Доступ да іх закрыты на абавязковай аснове ў дзяржаўных органах, установах адукацыі і культуры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках