19 красавiка 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дыпламаты ў Маскве на аўто за мільён (Фота)

132

Фотаблогер @RublevkaLive захапляецца шыкоўнымі аўто, на якіх ездзяць беларускія дыпламаты.

Свой фотаблог у Instagram блогер назваў «Рублёўка Live - Трансляцыя адтуль». Карыстальнік публікуе фота прыгожага жыцця і ў хроніку выпадкова патрапілі аўтамабілі з чырвонымі дыпламатычнымі нумарамі - код 150. Гэтым кодам маркіруюцца нумары аўтамабіляў беларускай амбасады ў Маскве.

«Сціплы аўтамабіль на дыпламатычных нумарах. Спачатку можа здацца, што гэта аўтамабіль амбасадара Арабскіх Эміратаў, ну, ці хаця б Чачэнскай рэспублікі. Але гэта ўсяго толькі аўтамабіль, замацаваны за дыпламатам рэспублікі...... Беларусь», - каментуе здымак блогер @RublevkaLive .

 «Вось яшчэ адзін дыпламатычны аўтамабіль. Ну і зноў, вядома ж, Рэспублікі Беларусь (150 на нумары - Беларусь, D-дыпламат, 172-парадкавы нумар у амбасадзе). Bentley і Porsche агульным коштам каля $1 млн. Добра жывуць дыпламаты, нічога не скажаш. Цікава, колькі бульбы прадалі», - апісвае блогер яшчэ адно шыкоўнае аўто беларускіх дыпламатаў.

 

А як вы лічыце, ці павінны беларускія дыпламаты карыстацца «годнымі аўтамабілямі»?

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках