23 красавiка 2024, aўторак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойшчыкі пра BelToll: штрафуюць на тысячы еўра незразумела за што

21
Дальнабойшчыкі пра BelToll: штрафуюць на тысячы еўра незразумела за што

Кіроўцы беларускіх фур скардзяцца на новую сістэму аплаты дарог.

Беларускія дальнабойшчыкі сцвярджаюць, што з вялікім спазненнем атрымліваюць інфармацыю аб выпісаных штрафах. Часта яны нават не ведаюць чаму былі аштрафаваныя. Некаторыя кіроўцы даведаліся, што павінны заплаціць некалькі тысяч еўра, перадае Polskie Radio (пераклад - charter97.org).

У Беларусі з 1 жніўня трэба плаціць за выкарыстанне палепшаных участкаў дарог. Плаціць павінны ўсе замежнікі, а таксама беларускія ўладальнікі грузавых аўтамабіляў.

Сістэма аплаты заснаваная на выкупе пад заклад на пэўных запраўках або пунктах абслугоўвання, напрыклад, каля мяжы, спецыяльнай электроннай прылады і прымацавання яе на лабавое шкло. Кіроўца таксама абавязаны ўнесці перадаплату за запланаваны па платных дарогах маршрут. Унёсак будзе запісаны ў набытай бартавой прыладзе. Калі машына едзе па платнай дарозе, у пэўных месцах унесеныя грошы аўтаматычна спісваюцца з апарата, які павінен пікнуць. Пры гэтым кіроўца сам павінен сачыць за тым, каб на яго рахунку заўсёды былі грошы падчас язды па платных дарогах.

На платных участках дарог бесперапынна дзяжураць міліцэйскія патрулі з электроннымі прыборамі, якія дазваляюць маментальна праверыць, ці з уключанай бартавой прыладай едзе кіроўца. У выпадку выяўлення парушэнняў штрафы вельмі высокія.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках