18 красавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч склаў спіс «фамільнага срэбра»

31
Мясніковіч склаў спіс «фамільнага срэбра»

Пералік стратэгічна важных для Беларусі прадпрыемстваў і арганізацый складаецца са 101 пункта.

У яго ўнесеныя юрыдычныя асобы, «якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці». Пералік зацверджаны пастановай Саўміна Беларусі №964 ад 11 лістапада 2013 года, якая была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Спіс юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, зацверджаны «ў мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», гаворыцца ў дакуменце.

У пералік, падпісаны кіраўніком урада Міхаілам Мясніковічам, увайшло 101 беларускае прадпрыемства, якія маюць значную дзяржаўную долю ў статутным фондзе. Сярод іх «Беларуськалій», МАЗ, МТЗ, «Гродна Азот», «Белшына», «Граніт», БелАЗ, БАТЭ, БМЗ, «Гомсельмаш», «Нафтан», Мазырскі НПЗ, Менскі завод колавых цягачоў, Гомельскі хімічны завод, «Магілёўхімвалакно», цэментавыя, лікёра-гарэлачныя і цукровыя заводы.

У спіс таксама ўвайшлі спецэкспарцёры ўзбраенняў, у тым ліку «Белтэхэкспарт».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках