«Анексім» Прохарава купляе 21,75% акцый «Уралкалію»
17- 18.11.2013, 11:29
- 25,192
Група «Анэксім» мільярдэра Міхаіла Прохарава дамовілася аб куплі 21,75% акцый ААТ «Уралкалій» у сенатара Сулеймана Керымава і яго партнёраў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Анэксіма».
Бакі плануюць закрыць здзелку ў самы бліжэйшы час. Здзелка не патрабуе дазволаў рэгуляторных органаў. Сума здзелкі па дамове бакоў не выдаецца.
Раней паведамлялася, што выкупіць акцыі ў Керымава хацелі былы кіраўнік «Расбуду» Уладзімір Коган, прыглядаліся да пакета ўладальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў і прэзідэнт «Руснафты» Міхаіл Гуцарыеў, арабскія фонды, а таксама ўладальнікі «Гарбушкіна двара» браты Хоціны, перадае ІТАР-ТАСС.
Як раней пісала газета «Ведомости», уладальнік групы «Анэксім» Міхаіл Прохараў знайшоў партнёра для здзелкі з «Уралкаліем» - гэта ўладальнік «Уралхіма» Дзмітрый Мазепін. Па словах крыніц выдання, куплю гатовыя крэдытаваць ВТБ і Ашчадбанк. Аднак, знаёмы асноўнага ўладальніка «Уралкалію» Сулеймана Керымава казаў, што перамовы з прэтэндэнтамі працягваюцца, а тандэм Прохараў-Мазепін - не фаварыт гонкі за пакет.
Мільярдэр Керымаў і партнёры Філарэт Гальчаў і Анатоль Скураў пачалі атрымліваць прапановы ад патэнцыйных пакупнікоў пасля арышту ў Менску генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера 26 жніўня, пасля выхаду «Уралкалію» з сумеснага трэйдарскага СП з Беларуссю.