19 красавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўрабачанні» Беларусь будзе прадстаўляць Макс Лорэнс?

20

Песню для конкурсу напісалі знакаміты гітарыст з беларускімі каранямі ДзіДзюЛя і амерыканскі рокер Джо Лін Тэрнер.

Белтэлерадыёкампанія толькі пачала прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанні». Галоўным прэтэндэнтам на запаветны квіток у Капенгаген стане Макс Лорэнс (творчы псеўданім Максіма Сапацькова). Прычым не адзін, а са знакамітым гітарыстам беларускага паходжання ДзіДзюЛям, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Вы першыя, каму я пра гэта распавядаю, - прызнаўся ДзіДзюЛя. - Так, мы збіраемся падаваць заяўку на ўдзел у «Еўрабачанні» ад Беларусі. Я напісаў шыкоўную музыку, а амерыканскі аўтар Джо Лін Тэрнер - тэкст песні. Атрымалася раскошная гісторыя, з якой мы і збіраемся ўдзельнічаць у нацыянальным адборы. Заяўку яшчэ не падавалі - цяпер мы якраз займаемся афармленнем неабходных дакументаў.

Фото: muzyka-2013.ru

Нагадаем, рок-музыка Джо Лін Тэрнер вядомы тым, што ў розны час выступаў у легендарных групах Rainbow і Deep Purple, а таксама з вядомым вакалістам Інгві Мальмсцінам. Для беларускага адбору незвычайны ўжо сам факт супрацоўніцтва з такім вядомым аўтарам, ды яшчэ які працуе ў жанры цяжкага року і металу.

Што тычыцца Макса Лорэнса - глядач павінен успомніць яго як пераможцу «Славянскага базару 2003». Пасля гэтага Максім раптам сышоў у цень свайго больш вядомага сябра і земляка Сярогі і пачаў выступаць у яго на бэк-вакале. Адна з самых папулярных кампазіцый, створаных у гэтым тандэме - «Каля хаты тваёй». У 2005 годзе Макс запісаў саўндтрэк да фільма «Бой з ценем». Цяпер ужо цалкам завязаў з рэпам і імкнецца да R'n'B. Максім аднойчы ўжо спрабаваў трапіць на «Еўрабачанне» ад Беларусі, але няўдала.

І Макс Лорэнс, і ДзіДзюЛя жывуць цяпер у Маскве - але ўвесь час падкрэсліваюць, што сувязі з радзімай не губляюць і лічаць сябе беларусамі. 24 лістапада ДзіДзюЛя прыязджае з канцэртам у Менск, таму зможа асабіста падаць песню на конкурс. Не выключана таксама, што ён выканае яе на канцэрце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках