3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Загад Мінздрава: закупляць толькі беларускія прэпараты

61
Загад Мінздрава: закупляць толькі беларускія прэпараты

Беларусаў будуць лячыць ад грыпу айчыннымі прэпаратамі.

Мінздраў разаслаў ва ўсе аптэкі ліст з патрабаваннем ажыццявіць да грыпознага сезону закупкі новага айчыннага прэпарата «Флустоп».

Як сказана ў разасланым лісце, новае патрабаванне да беларускіх аптэк прад'яўлена ў сувязі з сезонным уздымам захворвання насельніцтва вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі, піша «Ежедневник».

Менавіта з мэтай забеспячэння насельніцтва айчыннымі лекамі для прафілактыкі і лячэння вірусных інфекцый, Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала кіраўнікам аптэчных арганізацый усіх формаў уласнасці забяспечыць, у перыяд з лістапада 2013 года па красавік 2014 года ўключна, бесперабойную наяўнасць у аптэках лекавага сродку айчыннай вытворчасці «Флустоп» вытворчасці ГП «Акадэмфарм».

Дадзеная рэкамендацыя будзе дзейнічаць да ўнясення адпаведных змяненняў у пастанову МЗ РБ ад 06.06.2013 года №44 «Аб устанаўленні пераліку лекавых сродкаў беларускай (расейскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць рознічную рэалізацыю лекавых сродкаў, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў МЗ РБ».

Нагадаем, 16 лістапада крыніца charter97.org паведаміла пра тое, што Міністэрства аховы здароўя пагражае закрыццём імпарцёрам замежных лекаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках