Дзяўчына-каскадзёр апынулася круцей Ван Дама (Відэа)
31- 26.11.2013, 9:57
- 53,984
Эпічны рэкламны ролік, у якім узяў удзел легендарны Жан-Клод Ван Дам, не парадыраваў толькі лянівы.
Цяпер у інтэрнэт-супольнасці з'явілася новая нагода для абмеркавання: дасягненне славутага акцёра перасягнула 24-гадовая дзяўчына-балерына і каскадзёр Фэйт Дзікі. Яна не села на шпагат, што было б лагічна чакаць ад балерыны, а прайшла па канаце паміж двума грузавікамі, якія рухаліся на закрытай аўтатрасе ў Харватыі, піша «Інтэрфакс».
Грузавікі рухаліся з хуткасцю 129 км/г.
Фэйт Дзікі - сусветная чэмпіёнка па хайлайну - хаджэнню па канаце, нацягнутым на вялікай вышыні. Дзяўчына падарожнічае па ўсім свеце, выконваючы смяротна небяспечныя трукі ў самых маляўнічых месцах. Ураджэнка Тэхаса ўсяго за некалькі месяцаў заняткаў хайлайнам паспела пабіць усе папярэднія жаночыя сусветныя рэкорды.