3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегапад прывёў да росту ДТЗ у Менску

Снегапад прывёў да росту ДТЗ у Менску

Снег, мяцеліца і галалёд сталі прычынай усплёску дробных дарожных аварый.

За мінулыя суткі ў горадзе было зарэгістравана 125 дарожна-транспартных здарэнняў, тры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі атрымалі раненні, адно ДТЗ адбылося па віне нецвярозага кіроўцы. Суткамі раней у Менску было зарэгістравана 62 дарожна-транспартных здарэння, чатыры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі атрымалі раненні, адзін - загінуў, піша БелаПАН.

За мінулыя суткі ў сталіцы было затрымана 10 кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, 32 кіроўцы не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі. За перавышэнне хуткасці руху прыцягнутыя да адказнасці 85 кіроўцаў. Прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 380 пешаходаў-парушальнікаў. За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў прыцягнутыя да адказнасці 100 кіроўцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках