Знік вядомы гомельскі бізнесмен Папоў
9- 26.11.2013, 10:52
- 34,302
Валанцёры гомельскага пошукава-выратавальнага атрада вядуць пошукі зніклага каля тыдня таму мясцовага бізнесмена Хрысціяна Папова.
Згодна з іх інфармацыяй, «бізнесмен сышоў з дому 18 лістапада і да цяперашняга моманту яго месцазнаходжанне невядома».

Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што дадзены бізнесмен дастаткова вядомы ў Гомелі, з'яўляецца саўладальнікам прыдарожнага кафэ «Надзея», размешчанага на 79-м кіламетры трасы М10, піша «Інтэрфакс».
Па словах валанцёраў, у бліжэйшы час будзе пададзеная заява ў міліцыю аб знікненні дадзенага бізнесмена.