29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкі мільянер будуе гатэль у цэнтры Мінска

14
Турэцкі мільянер будуе гатэль у цэнтры Мінска

Будынак паліграфкамбіната ў Менску стане гасцініцай катэгорыі «пяць зорак плюс».

Урад Беларусі сваёй пастановай N998 упаўнаважыў Менскі гарвыканкам на падпісанне ад імя Беларусі інвестыцыйнай дамовы аб стварэнні ў Менску гасцініцы катэгорыі «пяць зорак плюс».

Як гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інвестдамова прадугледжвае будаўніцтва замежным прыватным унітарным гасцінічным прадпрыемствам «Менск Прынцэс Гатэль» акцыянернага таварыства «Ірада» гасцінічнага комплексу катэгорыі «пяць зорак плюс».

Пры гэтым інвестар павінен будзе захаваць гістарычнае аблічча будынка, размешчанага па вул. Чырвонай, 23 (былы будынак паліграфкамбіната ім. Я.Коласа, неаднаразова выстаўляўся на аўкцыёны). Мяркуецца, што ў гатэлі будзе не менш за 250 гасцінічных нумароў, піша «Інтэрфакс».

У адпаведнасці з пастановай Менгарвыканкам таксама ўпаўнаважаны на каардынацыю работы па выкананні інвестдамовы, узгадненне пераліку тэхналагічнага абсталявання і камплектуючых, што ўвозяцца для выключнага выкарыстання на тэрыторыі Беларусі ў рамках выканання інвестпраекта, у мэтах пацвярджэння льготы па выплаце ўвазных мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць. МГВК таксама будзе ўзгадняць пералік тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, набытых (увезеных на тэрыторыю рэспублікі) і выкарыстаных для праектавання, будаўніцтва, абсталявання аб'ектаў, прадугледжаных у дадзеным інвестыцыйным праекце, у мэтах прадастаўлення выліку ў поўным аб'ёме сум падатку на дабаўленую вартасць.

«Менск Прынцэс Гатэль» - гэта даччыная структура Princess International Group, заснаваная турэцкім мільянерам Судзі Азканам. Яна кіруе гатэлем Сrown Plaza (катэгорыя «5 зорак») па вул.Кірава ў Менску. Інвестарам праекта выступіла турэцкая Princess International Group.

Фота: Яндэкс.Панарамы

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках