МНС правядзе праверку сістэмы апавяшчэння
5- 26.11.2013, 11:54
- 9,204
МНС правядзе заўтра тэхнічную праверку апавяшчэння насельніцтва.
«27 лістапада ў рамках тэхнічнай праверкі сістэмы апавяшчэння Міністрэства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь запланаваны шэраг мерапрыемстваў: праверкі функцыянавання абсталявання перахопу радыёвяшчальных станцый, апавяшчэння насельніцтва з выкарыстаннем SMS-рассылання мабільных аператараў, бягучага радка на тэлеканалах», - гаворыцца ў паведамленні МНС.
Так, гледачы рэспубліканскіх тэлеканалаў убачаць бягучы радок «Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь», аналагічнае аўдыёпаведамленне прагучыць для слухачоў FM-радыёстанцый, а карыстальнікі трох аператараў сотавай сувязі ў Свіслацкім і Старадарожскім раёнах атрымаюць СМС-паведамленні аналагічнага зместу.
МНС просіць з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення праверкі сістэмы апавяшчэння.