3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадзюсер «Байцоўскага клуба» прызнаўся ў шпіянажы на карысць Ізраіля

6
Прадзюсер «Байцоўскага клуба» прызнаўся ў шпіянажы на карысць Ізраіля

Прадзюсер «Красуні» і «Байцоўскага клуба» Арнан Мільчан шпіёніў на карысць Ізраіля.

Вядомы галівудскі прадзюсер Арнан Мільчан, які ўдзельнічаў у стварэнні такіх культавых фільмаў, як «Байцоўскі клуб», «Красуня», «Аднойчы ў Амерыцы», «Прыроджаныя забойцы» і многіх іншых, прызнаўся ў шпіянажы на карысць Ізраіля.

Чуткі пра двайное жыццё Мільчана хадзілі даўно, піша The Telegraph. Напярэдадні прадзюсер даў адкрытае інтэрв'ю ізраільскаму тэлеканалу Channel 2, распавёўшы аб сваёй падпольнай працы. У прыватнасці, ён удзельнічаў у закупцы тэхналогій для ізраільскай ядзернай праграмы, піша NEWSru.com.

Кар'еру суперагента Мільчан працягваў і пасля таго, як атрымаў прызнанне ў Галівудзе. Брытанскае выданне звязвае яго з дзейнасцю Бюро навуковых сувязяў ЛАКАМ, якое здабывала інфармацыю для сакрэтных абаронных праграм і было расфармавана ў 1987 годзе пасля таго, як грамадзянскі аналітык выведслужбы ВМС ЗША Джонатан Полард быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж.

Да сакрэтных місій Арнан Мільчан прыцягваў многіх галівудскіх знакамітасцяў. «Я зрабіў гэта для маёй краіны, і я ганаруся гэтым», - заявіў ён.

68-гадовы ізраільскі бізнесмен з'яўляецца заснавальнікам кампаніі New Regency, якая выпусціла 120 фільмаў з 1970 года ў супрацоўніцтве з рэжысёрамі Марцінам Скарсэзэ, Раманам Паланскі, Серджыа Леонэ, Оліверам Стоўнам і іншымі. Мільчана таксама звязваюць сяброўскія адносіны з Робертам Дэ Ніра, Расэлам Кроў і Бэнам Афлекам.

«Я чуў, што ён шпіён, але не быў упэўнены. Аднойчы я спытаўся ў яго, і ён сказаў, што працуе на Ізраіль і робіць усё магчымае для сваёй краіны», - распавёў Дэ Ніра ў інтэрв'ю ізраільскаму тэлебачанню.

Адным з тых, хто па просьбе Мільчана набываў для Ізраіля зброю і ваенны рыштунак, быў памерлы ў 2008 годзе рэжысёр Сідні Полак, успамінае прадзюсер. «Ён мог бы сказаць «не», але ён сказаў «так» шмат разоў»<>, - распавёў Мільчан у адкрытым інтэрв'ю .

Таксама ён распавёў пра тое, як запрашаў на сустрэчу вядомага амерыканскага навукоўца Артура Біля, спецыяліста па ядзернай зброі. Білю было сказана, што прадзюсер мае патрэбу ў навуковых кансультацыях для праекта, над якім вядзе працу яго кінакампанія, піша The Daily Mail.

У 2011 годзе быў апублікаваны біяграфічны раман Мэіра Дарона і Ёсефа Гельмана пад назвай «Сакрэтна: жыццё Арнана Мільчана, тайнага агента, які стаў галівудскім магнатам». Адной з крыніц інфармацыі, пакладзенай у аснову кнігі, стаў прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, блізкі сябар Мільчана, нагадвае NEWSru Israel. Менавіта Перэс, будучы міністрам абароны, прыцягнуў прадзюсера да працы над сакрэтнымі праектамі.

Да публікацыі кнігі Арнан Мільчан адмаўляў усе сувязі з ізраільскай выведкай і абаронным ведамствам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках