Bloomberg: Украіну можа чакаць лёс Беларусі
16- 26.11.2013, 12:47
- 18,251
Украінскі ўрад ратуецца ад дэфолту на шкоду дэмакратыі.
Даходнасць украінскіх дзяржаўных аблігацый пачала зніжацца на фоне размоў пра тое, што Расея можа даць ураду фінансавую дапамогу ў сувязі з прыпыненнем еўраінтэграцыі.
Пра гэта піша сайт economics.lb.ua са спасылкай на Bloomberg.
«Некаторыя інвестары спадзяюцца, што Расея прадаставіць вялікія датацыі ў выглядзе пазык і таннага газу. Такім чынам, Украіна стане нагадваць Беларусь - не лепшы прыклад дэмакратыі, але дзе доступ да расейскага фінансавання падтрымлівае аблігацыі і зніжае асцярогі дэфолту або фінансавых рызык», - заявіў выданню лонданскі эканаміст Цімаці Эш са Standard Bank Group.
«Падпісанне гандлёвага пагаднення ЕЗ прывяло б да рэзкага гандлёвага адказу з боку Расеі. З часам Украіна атрымала б вялікую карысць ад гандлёвага пагаднення з ЕЗ, але цяпер яна, магчыма, здымае пагрозу дэфолту ў бліжэйшай перспектыве», - згодны з ім Рэгіс Шатэл'е, стратэг Societe Generale.
У верасні рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла рэйтынг Украіны да пераддэфолтнага ўзроўню Саа1 з магчымасцю далейшага паніжэння. Іншыя найбуйнейшыя агенцтвы - S&P і Fitch - панізілі ўкраінскі рэйтынг ўжо ў лістападзе, але пакуль што толькі да ўзроўню В-, апошняга з серыі «добрых» рэйтынгаў. Аднак прагнозы па рэйтынгах краіны - негатыўныя. Што азначае магчымы перагляд рэйтынгу ў бок далейшага паніжэння на працягу бліжэйшага года.