Гурт ili-ili выдаў беларускамоўны альбом
2- 26.11.2013, 15:04
- 6,323
Гурт ili-ili выдаў свой другі альбом - list.
Гэта першы цалкам беларускамоўны рэліз гурта, у які ўвайшло дзесяць трэкаў, піша БелаПАН.
«Падчас гастроляў з Купалаўскім тэатрам у Францыі мы зразумелі, што за мяжой мацней адчуваеш сувязь з радзімай, - кажа ўдзельнік гурта Міша Зуй. - З гэтага адчування нарадзіўся альбом, які быццам ліст блізкім і самому сабе з-за мяжы. І ён павінен быць на роднай мове».

У новым альбоме гурта з'явілася жывая рытм-секцыя: бас-гітарыст Аляксандр Сіманаў, які таксама іграе ў гурце Artefact, і барабаншчык Зміцер Хартановіч, вядомы па шматлікіх беларускіх гуртах. Акрамя таго ў запісе альбома ўзялі ўдзел і іншыя музыкі: Ганна Міркас (скрыпка) і Кацярына Клімовіч (альт), Уладзімір Кудраўцаў (кантрабас). А ў песні Miadzviedzica разам з імі спела Анастасія Шпакоўская. Па словах музыкаў, удзел новых людзей адбіўся на гучанні іli-ili.
Альбом на фізічных носьбітах выдае кампанія «Вігма». Да прэзентацыі альбома прымеркаваны вялікі канцэртны тур. Музыкі ўжо выступілі ў Віцебску і Бабруйску, хутка адбудуцца канцэрты ў Менску (5 снежня) і Магілёве (18 снежня).
Паслухаць і спампаваць альбом list гурта ili-ili можна тут.