У цэнтры Гродна знайшлі мёртвага хлопца
6- 26.11.2013, 15:13
- 34,693
У Гродна выяўляюць прычыны гібелі хлопца, знойдзенага мёртвым у цэнтры горада.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, перадае БелТА.
Труп выявіў учора ў паркавай зоне цэнтральнай частцы Гродна ў месцы ўпадзення ракі Юрысдзіка ў раку Гараднічанка гродзенскі школьнік. На целе маладога мужчыны не было выяўлена бачных слядоў гвалту, у кішэнях адзення знойдзеныя Br50 тыс. і акумулятар для мабільнага тэлефона.
На дадзены момант эксперты ўстанавілі, што загінулы быў жыхаром Гродзенскага раёна 1994 года нараджэння, які 3 дні таму сышоў з дому і быў аб'яўлены ў вышук.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.