У Беларусі пабудуюць копію дома Шэрлака Холмса
13- 26.11.2013, 15:25
- 18,926
Унікальны праект дома Шэрлака Холмса быў створаны сталічнай кампаніяй «Пратэжэ БАЙ» для заказчыка з Оршы.
Ідэя ўзнавіць ўнутры і звонку дом знакамітага сышчыка з раманаў Конан Дойля ў Беларусі нарадзілася ў мужчыны больш за 30 гадоў таму, калі ён і яго браты ў 1980 годзе ўбачылі тэлевізійны фільм «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана», зняты кінастудыяй «Ленфільм», піша onliner.by.
Пасля некалькіх няўдалых спроб увасобіць сваю мару, ён пазнаёміўся з архітэктарам Палінай Рабчэўскай, якая здолела ўзнавіць складаную планіроўку дома Шэрлака Холмса, якая ўключае 9 узроўневых адзнак.

У ходзе работы над праектам высветлілася, што не толькі акцёр Васіль Ліванаў быў прызнаны англічанамі лепшым Шэрлакам Холмсам, але і інтэр'ер дома Холмса названы імі «вельмі англійскім». І гэта не выпадкова, бо мастакі «Ленфільм» узнавілі абстаноўку дома Шэрлака Холмса з вялікай гістарычнай дакладнасцю, літаральна ва ўсім кіруючыся дадзенымі ў кнігах Конан Дойля апісаннямі, пачынаючы ад прадметаў мэбліроўкі і дэкору аж да сервіроўкі стала. Пры гэтым яны карысталіся ілюстрацыямі Сіднэя Пажэ, які працаваў над кнігамі Конан Дойля пры яго жыцці. У выніку атрымалася дакладная атмасфера будынка віктарыянскай эпохі.
Абрысы дома дыктавала сама планіроўка. Праект уключае цокальны паверх (у ім размешчаныя пральная, кацельня, гараж, трэнажорная зала), першы паверх з пакоямі знакамітага дэтэктыва і яго вернага сябра, а таксама гасцінай. Акрамя гэтага ў будынку прадугледжаны мансардны паверх, які быў адведзены для «місіс Хадсан».
Зараз ініцыятар стварэння дома Шэрлака Холмса шукае інвестараў, гатовых укласці грошы ў гэты праект. І тады, магчыма, тут будзе не проста дом або дом-музей, а, напрыклад, гасцініца для наведвальнікаў, якія жадаюць адчуць сябе ў гасцях у Шэрлака Холмса, наведаць паб, у якім маглі б бываць героі фільма, набыць штосьці на памяць у сувенірнай краме.