«Менсктранс»: Праезд павінен каштаваць 6400 рублёў
184- 26.11.2013, 15:46
- 60,403
У «Менсктрансе» пацвердзілі, што праезд у грамадскім транспарце Менска з 1 снежня падаражэе да Br3 тысяч.
Пра гэта БелТА паведаміла намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Менсктранс» Ірына Якубоўская.
Павышэнне тарыфаў прадугледжана рашэннем Менгарвыканкама №2889 ад 25 лістапада, якое ў бліжэйшы час будзе апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Пры куплі талончыка ў кіроўцы адна паездка абыйдзецца ў Br3,5 тыс. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць пасажыру Br4,3 тыс. Кошт праязных квіткоў павысіцца на 20%, у экспрэс-маршрутах - на 13%.
«Пры павышэнні тарыфаў на праезд ўлічваюцца даходы насельніцтва», - адзначыла Ірына Якубоўская. Яна таксама дадала, што сабекошт праезду ў цяперашні час складае Br6,4 тыс.
Апошні раз праезд у гарадскім транспарце Менска даражэў 1 кастрычніка бягучага года з Br2 тыс. да Br2,5 тыс.