Справа аб збіцці пакупніка «Кароны» прыпыненая
14- 26.11.2013, 16:24
- 19,977
СК прыпыніў расследаванне па факце збіцця ахоўнікамі ГЦ «Карона» менчука.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Менску, удакладніўшы, што прыпыненне расследавання крымінальнай справы не азначае яе спынення.
«Дадзенае пытанне мы пакуль што не будзем каментаваць, бо пацярпелы Аляксандр Вашкевіч у інтэрв'ю аднаму з інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў, што папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе прыпынена. Так, у гэтай частцы ён мае рацыю, але ён сказаў шмат няпраўды, а ў некаторых момантах раскрыў таямніцу следства. Зараз мы рыхтуем афіцыйную заяву», - адзначылі ў СК.
Нагадаем, 9 траўня ахоўнікі ГЦ «Карона» ў Менску жорстка збілі Аляксандра Вашкевіча, пасля таго, як ён вырашыў не пакідаць свайго сябра Дзяніса Локцева, якога затрымалі.
У выніку збіцця, акрамя страсення мозгу і ранак на твары, у яго зламаны асцюкаваты адростак шостага пазванка шыйнага аддзела хрыбетніка.