3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Apocalyptica не выступіць у Менску

3
Apocalyptica не выступіць у Менску

Канцэрт гурта Apocalyptica, запланаваны 20 сакавіка ў Палацы Рэспублікі, не адбудзецца.

Прычынай адмены арганізатары называюць змены ў канцэртным графіку гурта, піша ultra-music.com.

- На вялікі жаль беларускіх прыхільнікаў гурта Apocalyptica, канцэрт у Менску адмянілі, - кажа начальнік канцэртнага аддзела Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі. - Ніякіх праблем з візамі, аплатай і ўжо тым больш стаўленнем саміх музыкаў у нас няма і ўзнікнуць не магло, так як мы ўжо маем станоўчы вопыт працы з дадзенымі артыстамі. Мы праводзілі іх канцэрт раней. У гэты раз узніклі праблемы выключна з-за змены лагістыкі тура ў цэлым, і Менск давялося з яго выключыць.

Па словах арганізатараў, здаць квіткі можна ў касу Палаца Рэспублікі.

Аднак беларускія фанаты, магчыма, усё ж змогуць убачыць Apocalyptica. Максім Прыхадоўскі адзначыў, што Палац Рэспублікі плануе аднавіць перамовы аб правядзенні паўторнага канцэрту ў Менску.

Нагадаем, што фінскія музыкі ўжо выступалі раней у сталіцы Беларусі 2 красавіка 2010 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках