Прэс-сакратар МЗС: «Хартыя'97»? да пабачэння
69- 26.11.2013, 18:00
- 54,119
Андрэй Савіных адмовіўся назваць імёны абстраляных у Емене беларускіх вайскоўцаў.
Карэспандэнт сайта charter97.org звярнуўся да прэс-сакратара МЗС Беларусі па афіцыйны каментар наконт узброенага нападу на беларусаў у Емене.
«Выбачайце, але charter97.org - гэта не беларускі сайт. Мы не разглядаем вас як сродак масавай інфармацыі», - заявіў Андрэй Савіных.
На просьбу назваць імёны абстраляных вайскоўцаў ён сказаў: «Я не працую з вамі, да пабачэння». Пасля гэтага прэс-сакратар паклаў слухаўку.
Нагадаем, сёння ў сталіцы Емена Сане грамадзяне Беларусі зазналі ўзброены напад, адзін з іх забіты, другі паранены. Як стала вядома пазней, абстраляныя замежнікі былі вайсковымі спецыялістамі, што працавалі на міністэрства абароны краіны паводле кантракту.
У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што не пасылала вайсковых інструктараў у Емен.