Паліва, алкаголь і цыгарэты падаражэюць
40- 26.11.2013, 19:16
- 31,991
Мінфін прапануе павялічыць акцызы на паліва і цыгарэты.
Акцызы на аўтамабільнае паліва хочуць павялічыць на 14,5 %, на тытунёвыя вырабы - на 24-40 %, моцную алкагольную прадукцыю - на 27,3%.
Паводле плану супольных дзеянняў урада і Нацбанка індэксацыя ставак астатніх пазіцый акцызаў будзе ў межах 20%. Таксама пры фармаванні бюджэту прапануецца захаваць дзейныя стаўкі ПДВ і падатку на прыбытак, піша БелТА.
Можа з'явіцца і новы падатак на транспарт. Пры яго распрацоўцы за аснову бралі замежны досвед - там плацяць дзяржзбор за дазвол на дапусканне транспарту да ўдзелу ў дарожным руху.
Сярэднямесячная сума заробку работнікаў у бюджэтным сэктары на наступны год прагназуецца на ўзроўні Br 4 млн 459 тыс. Курс беларускага рубля да даляра ЗША ў сярэднім ў 2014 годзе будзе на ўзроўні Br 9, 8 тыс за $ 1.