3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр ЖКГ налічыў у чэрвені 31 дзень

46

Беларусы змогуць прыватызаваць свае кватэры «да 31 чэрвеня 2016 года».

Прынамсі, так паабяцаў, як вынікае з паведамлення прэс-службы правадыра, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац. Пра гэта ён заявіў на нарадзе аб фармаванні фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, якая адбылося сёння. У ёй браў удзел таксама Лукашэнка, віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін і старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Андрэй Шорац паведаміў, што грамадзяне могуць падаць заяву аб прыватызацыі да 31 чэрвеня 2016 года - цягам месяца прымаецца пастанова - а затым зарэгістраваць ва ўласнасць жылое памяшканне можна будзе яшчэ фактычна на працягу наступнага года», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы правадыра.

Аналагічную інфармацыю распаўсюдзілі і афіцыйныя агенцтвы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках