Тайландскія дэманстранты разагналі чыноўнікаў (Відэа)
5- 26.11.2013, 20:23
- 9,661
Апазіцыянеры ў Бангкоку выгналі чыноўнікаў з будынкаў дзяржаўных устаноў.
Нягледзячы на ўвядзенне ў сталіцы Тайланда і яе ваколіцах асаблівага рэжыму бяспекі, яны ўзялі ў аблогу МУС, Міністэрства сельскай гаспадаркі, Мінтранспарту, Міністэрства спорту і турызму, паведамляе Bangkok Post.
Напярэдадні дэманстранты ўварваліся ў будынкі Мінфіна і МЗС, піша NEWSru.com.
Пратэстанты запатрабавалі чыноўнікаў пакінуць будынкі гэтых устаноў. Яны выставілі супрацоўнікам МУС ультыматум. «Мы павінны з'ехаць, інакш апазіцыянеры адключаць энэргазабеспячэнне», - заявіў міністр турызму і спорту Сомсак Пурысрысак.
The Telegraph. У выніку дзяржслужбоўцы былі эвакуяваныя. Апазіцыянеры, як і раней, патрабуюць, каб супрацоўнікі ўстаноў «перасталі працаваць на незаконны ўрад».
Паліцыя не ўжывае да маніфестантаў сілу і надалей не будзе гэта рабіць, абяцаюць тайскія ўлады. Пры гэтым раней паступілі паведамленні, што амаль 300 апазіцыянераў усё ж такі пакінулі тэрыторыю тайландскага міністэрства замежных спраў, занятую падчас антыўрадавых акцый пратэсту ў панядзелак.
Удзельнікі антыўрадавых дэманстрацый заклікаюць урад сысці ў адстаўку, бо мяркуюць, што ўлады краіны знаходзяцца пад уплывам выгнанага прэм'е-міністра Таксіна Чынавата. Рэч у тым, што ўрад абмяркоўвае законапраект аб амністыі, які, як мяркуюць ягоныя апаненты, верне на палітычную сцэну Чынавата, які ў 2008 годзе ўцёк з краіны, і пасля завочна быў асуджаны да двух гадоў турмы паводле абвінавачванняў у карупцыі. Законапраект, як чакаецца, будзе прыняты пры падтрымцы ўрада, які ўзначальвае сястра выгнанага палітыка Інглак Чынават.