3 лiстапада 2023, Пятніца, 14:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Філіпенка абразіў заўзятараў менскага «Дынама»

6
Ягор Філіпенка абразіў заўзятараў менскага «Дынама»

Калі віна футбаліста будзе даведзеная, то ён атрымае дыскваліфікацыю.

Аб прэтэнзіях да Філіпенкі даведаліся ў панядзелак - праз дзень пасля матчу паміж БАТЭ і «Дынама» на сталічным стадыёне «Трактар». Нагадаем, што БАТЭ саступіў менчукам з лікам 1:2, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Спартыўныя СМІ паведамілі, што ў пратаколе гульні значыцца, быццам гулец жоўта-сініх паказаў непрыстойны жэст заўзятарам спаборніка.

Пакуль невядома нават, як Ягор Філіпенка абразіў трыбуну гаспадароў ды ці абразіў іх наогул. Заўзятары «Дынама» ў сваіх супольнасцях гэта нават не абмяркоўваюць. У інтэрнэце не з'явілася ні відэа, ні фотадоказаў. У дысцыплінарным камітэце Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) кажуць, што пратакол матчу да іх прыйдзе толькі ў сераду. Гэта значыць разбор пачнецца ў лепшым выпадку толькі сёння.

Калі ўсё ж віна футбаліста зборнай Беларусі будзе даказаная, то ён атрымае два матчы дыскваліфікацыі. Улічваючы, што да канца чэмпіянату застаўся адзін матч, то ў адпачынак Ягор паедзе раней за сваіх таварышаў па камандзе і можа прабыць там на тыдзень больш - стартавы матч у наступным сезоне ён таксама прапусціць.

Філіпенка ўжо трапляў у скандальныя сітуацыі. У канцы жніўня ён быў дыскваліфікаваны на дзве гульні за тое, што стукнуў паўабаронцу салігорскага «Шахцёра» Аляксея Рыяса. Тады яму давялося прапусціць два матчы.

Такія ўчынкі, вядома, не ўпрыгожваюць беларускі футбол, але калі заўзятараў, якіх з кожным разам менш на нашых трыбунах, футбол не вабіць, то, можа, хоць пачне вабіць такія каляфутбольная валтузня?

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках