У Мюнхене знайшлі канфіскаваныя нацыстамі карціны Шагала
10- 4.11.2013, 10:12
- 16,184
Паліцыя Германіі выявіла калекцыю з паўтары тысячы карцін мастакоў-мадэрністаў.
Яны былі канфіскаваныя нацыстамі ў 30-я гады мінулага стагоддзя і лічыліся згубленымі, піша нямецкае выданне Focus.
Па дадзеных выдання, агульны кошт карцін, сярод якіх працы Пабла Пікасо, Анры Маціса, Марка Шагала, Эміля Нольдэ, Паўля Клее, складае прыкладна 1 мільярд еўра, паведамляе РІА «Новости».
Паліцыя выявіла карціны яшчэ вясной 2011 года, аднак хавала гэта ад грамадскасці. Усе карціны былі знойдзеныя ў кладоўцы 80-гадовага Карнэліуса Гурліта, чый бацька ў часы Трэцяга рэйха быў мастацтвазнаўцам. Кватэру Гурліта паліцэйскія абшукалі пасля таго, як падчас паездкі мужчыны з Швейцарыі ў Германію мытнікі знайшлі ў яго буйную суму грошай.
Нацысты абвясцілі карціны мастакоў-мадэрністаў «дэгенератыўным мастацтвам» пасля свайго прыходу да ўлады ў 1933 годзе. Творы такіх майстроў, як Марк Шагал, канфіскоўваліся з музеяў, а таксама канфіскоўваліся з прыватных калекцый.