20 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадобіна запрасілі адсвяткаваць юбілей перамогі пад Оршай

5
Жадобіна запрасілі адсвяткаваць юбілей перамогі пад Оршай

У Міністэрства абароны дасланы зварот з заклікам прыняць удзел у падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя бітвы пад Оршай.

Першае пасяджэнне Аргкамітэту па падрыхтоўцы святкавання адбылося ўчора ў Менску. Да ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі руху «За свабоду», Партыі БНФ, грамадскай кампаніі «Будзьма», аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», гісторыкі, мастакі, музыкі, грамадскія дзеячы, паведамляе «Радыё Свабода».

Не выключана, што склад аргкамітэта будзе пашыраны. 5 лістапада на першым пасяджэнні было прынята рашэнне адправіць запрашэнні далучыцца да яго шэрагу арганізацый і асоб.

Намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч кажа, што сярод іншага сябры аргкамітэта звернуцца ў шэраг дзяржаўных органаў, напрыклад, у Міністэрства абароны, а таксама да грамадскасці з просьбай далучыцца да святкавання 500-годдзя Аршанскай бітвы.

«Падчас абмеркавання звароту ў Міністэрства абароны сябры аргкамітэта спасылаліся на папярэдні вопыт, звязаны з гадавінай Грунвальдскай бітвы, калі мастак Мікола Купава наведаў гэтае ведамства з прапановай далучыцца і атрымаў адказ, што Міністэрства мае свой план святкавання. Спадзяемся, што ў іх будзе свой план і на гэты раз, на 500-годдзе бітвы пад Оршай. Таксама ў нашай праграме закладзенае правядзенне міжнароднай канферэнцыі з удзелам украінскага боку. Вядома, што ўкраінцы бралі ўдзел у бітве пад Оршай», - сказаў ён.

Кіраваць аргкамітэтам будзе гісторык Анатоль Грыцкевіч.

Нагадаем, у наступным годзе спаўняецца 500 гадоў з дня пераможнай бітвы 1514 года пад Оршай, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках