20 красавiка 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллегпрам» заграз у карупцыі

30
«Беллегпрам» заграз у карупцыі

Генпракуратура выявіла рост карупцыі ў сістэме «Беллегпрама».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

«Вынікі праведзеных пракурорамі праверак сведчаць аб сур'ёзных недахопах і праліках у арганізацыі працы ў дадзеным кірунку. У сістэме канцэрна «Беллегпрам» за 10 месяцаў 2013 года здзейснена 11 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, у 2012 годзе - 6. У прыватнасці, праваахоўнымі органамі Магілёўскай вобласці ў 2013 годзе распачаты шэраг крымінальных спраў па прыкметах арт.210 КК у дачыненні да дырэктара ААТ «Кажэўнік», якая, дзейнічаючы па папярэдняй змове з іншымі службовымі асобамі таварыства, у перыяд з 6 сакавіка па 9 красавіка 2013 г. шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі выкрала прадукцыю прадпрыемства на агульную суму больш за 400 млн. рублёў, што з'яўляецца асабліва буйным памерам», - гаворыцца ў паведамленні.

У Генпракуратуры адзначаюць, што за названы перыяд на прадпрыемствах канцэрна, размешчаных у Менску, здзейснена 6 з 11 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, зарэгістраваных у сістэме канцэрна «Беллегпрам», тады як у 2011-2012 гадах такія крымінальна каральныя дзеянні ў гэтых арганiзацыях не рабіліся.

«У канцэрне «Беллегпрам» не наладжаная эфектыўная сістэма кантролю за рэалізацыяй мерапрыемстваў у сферы барацьбы з карупцыяй. Аналіз звестак, якія прадстаўляюцца прадпрыемствамі, і праверка выканання імі патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства належным чынам не праводзяцца, адпаведныя меры па забеспячэнні безумоўнага і належнага іх выканання не прымаюцца.

На многіх прадпрыемствах лакальныя акты, накіраваныя на прафілактыку карупцыі, не распрацоўваліся, пытанні процідзеяння карупцыі на аператыўных нарадах, пасяджэннях наглядальных саветаў не разглядаліся (ААТ «Пінскі завод штучных скур» (Брэсцкая вобласць), ААТ «Цэнтр моды» (г. Менск), ААТ «Магілёўтэкстыльторг», ААТ «Кажэўнік», ААТ «Бабруйсктрыкатаж» (Магілёўская вобласць), ЗАТ «Нясвіж-Лён» (Менская вобласць) і інш.)

Праверкай арганізацыі працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі канцэрна «Беллегпрам» устаноўлена, што яна не адпавядае патрабаванням п.4 Тыпавога палажэння аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2011 №1732, і ускладзеныя на яе заканадаўствам функцыі камiсiяй не выконваюцца.

Кіраўнікамі канцэрна «Беллегпрам» і прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у яго склад, не забяспечанае выкананне патрабаванняў заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць рэгіянальных камісій па супрацьдзеянні карупцыі», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Генеральнай пракуратурай старшыні канцэрна «Беллегпрам» унесенае прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.

Таксама Генпракуратура запатрабавала прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асоб, вінаватых у неналежнай арганізацыі працы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме канцэрна «Беллегпрам».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках