24 красавiка 2024, Серада, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні Дзядоў Марозаў прайшлі шэсцем па Гародні

14

У цэнтры Гародні 17 снежня адбылася пераднавагодняя мітусяніна.

Гарадзенцы тоўпіліся на ходніках, выглядалі з вокнаў, каб убачыць калону з некалькіх сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, Бабак Ёжак ды іншых казачных персанажаў, якая рухалася па цэнтральнай вуліцы горада, піша «Вечерний Гродно».

Усё пачалося з Савецкай плошчы, дзе сабраліся героі пераднавагодняга шэсця і яшчэ больш гараджан з дзецьмі. Ля елкі не было вольнага месца: хтосьці фатаграфаваўся, хтосьці танцаваў і атрымліваў падарункі, а хтосьці проста прыйшоў паглядзець на навагодні «флэш-моб».

Калі на плошчу прыехалі галоўны Дзед Мароз і Снягурка, вакол елкі пачалі вадзіць карагоды. Ахвотных паўдзельнічаць было так шмат, што карагоды давялося выстаўляць у некалькі шэрагаў.

Пасля таго як усе хорам запалілі першыя агні на ялінцы на Савецкай, Дзяды Марозы ды іхныя памочнікі калонай рушылі запальваць другую прыгажуню на плошчы Леніна.

Казачнае шэсце ўзначаліў гарадскі духавы аркестр «Гарадзенскі трубы» на чале з дырыжорам Георгіем Шэметам. Ён распавёў, што аркестр ужо блізу 20 гадоў традыцыйна суправаджае святочную калону пад гукі жвавых маршаў.

Першай ехала карэта галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі, запрэжаная двойкай чорных коней. За імі рухаўся дзіцячы паравоз, у вагонах якога змясціліся самыя незвычайныя героі шэсця - па-навагодняму ўбраныя хатнія гадаванцы.

Ужо на плошчы Леніна свята працягнулася з удзелам еўрапейскіх навагодніх герояў: да елкі прыбыў аўтамабіль з Санта-Клаўсам з Лапландыі. Менавіта тут два галоўныя Дзяды Марозы выбралі сярод удзельнікаў самую лепшую навагоднюю пару: Дзеда Мароза ды ягоную ўнучку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках