19 красавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскіх школьнікаў пасвяцілі ў «казакі»

79
Гарадзенскіх школьнікаў пасвяцілі ў «казакі»

У цырымоніі ўзяў удзел генеральны консул Расеі.

Пасвячэнне школьнікаў у казакі прайшло на базе казацкага вайскова-патрыятычнага клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» у Горадні. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі казачых баявых мастацтваў «Спас», казацкі атаман Уладзімір Адамаў, паведамляе БелТА.

Першы казацкі вайскова-патрыятычны клуб «Айчына» быў арганізаваны на базе гарадзенскага ліцэя №1 у мінулым годзе і аб'яднаў школьнікаў горада, якія жадаюць вывучаць традыцыі казацтва. Клуб выконвае задачы вайскова-патрыятычнага выхавання дзяцей на аснове казацкіх традыцый. У ім займаюцца як прадстаўнікі сем'яў казакоў, якія пражываюць у вобласці, так і ўсе жадаючыя.

Казаком таксама можа стаць прадстаўнік кожнай этнагрупы. Аднак для гэтага прэтэндэнту неабходна прайсці падрыхтоўку і вытрымаць выпрабавальны тэрмін, растлумачыў суразмоўца.

Урачыстая цырымонія пасвячэння ў казакі ў Горадні прайшла з захаваннем усіх традыцый. Да гэтага выхаванцы прайшлі падрыхтоўку ў рукапашным баі, коннай выездцы, казацкай джыгітоўцы, вывучылі вайсковую і казацкую гісторыю і каноны праваслаўя, займаліся парашутна-дэсантнай падрыхтоўкай.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны консул Расейскай Федэрацыі ў Берасці Мікіта Маткоўскі, прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў і саюза вайсковых маракоў, аблвыканкама, аблваенкамата і духавенства.

Фота з архіву БелТА

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках