20 красавiка 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны бяспраўнік зладзіў ДТЗ у цэнтры Лунінца

22

ДТЗ адбылося сёння ўначы на плошчы Прывакзальнай ў Лунінцы на вачах шматлікіх сведак.

Пацярпелых, на шчасце, няма. Са слоў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталлі Сахарчук, вінаваты - 20-гадовы лунінчанін, піша «Медыя-Палессе».

Малады чалавек кіраваў аўтамабілем «Масквіч-412» ў стане алкагольнага ап'янення. Калі мінуў паркоўку, выехаў па тратуары да рэстарана СК «Юна». На шляху зачапіў прыпаркаваную іншамарку. Як пазней тлумачыў супрацоўнікам ДАІ, проста хацеў пакатацца.

Раней кіроўца быў пазбаўлены правоў кіравання транспартам. Аўтамабіль належыць яго айчыму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках