18 красавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч супраць даляра

143
Мясніковіч супраць даляра

Кіраўнік урада патрабуе зрабіць больш жорсткім валютнае заканадаўства.

На думку прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, у Беларусі занадта ліберальнае заканадаўства. «Трэба зрабіць больш жорсткім валютнае заканадаўства. Яно занадта ліберальнае. Гэта добра для краін са свабодна канвертоўнай валютай, якой беларускі рубель не з'яўляецца», - заявіў Мясніковіч сёння падчас цэрымоніі ўзнагароджання лепшых прадпрымальнікаў краіны 2012 года ў Менску, перадае «Інтэрфакс Захад».

Таксама кіраўнік урада паабяцаў, што знешнія пазыкі, што атрымала Беларусь, пойдуць на выплату і абслугоўванне знешніх даўгоў.

«Мы ва ўрадзе прынялі агульнае рашэнне - абмежаваць знешнія пазыкі, а выкарыстоўваць гэтыя сродкі пераважна на выплату і абслугоўванне старых даўгоў. Унутры ж краіны трэба прыцішыць свае апетыты і выкарыстоўваць тое, што зарабілі», - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што 2014 год стане адным з пікавых па выплатах знешніх даўгоў. «Выдаткі па абслугоўванні і выплаце даўгоў складуць $3,6 млрд. Гэта шмат. Але 2015-ы год будзе ўжо лягчэй», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Прызнаўшы, што кошт крэдытных рэсурсаў для прадпрымальнікаў у Беларусі вельмі высокі, прэм'ер-міністр паабяцаў, што «тая крэдытна-грашовая палітыка, якая праводзіцца ў краіне, будзе спрыяць таму, каб гэтая нагрузка зніжалася».

«Многія аспекты штучна створаныя. Некаторыя колы нагняталі становішча, дэвальвацыйныя чаканні. У выніку ўзнікла далярызацыя насельніцтва і недавер да нацыянальнай валюты. Думаю, мы выправім сітуацыю», - сказаў прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках