20 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскі райвыканкам забараніў пяць пікетаў

3
Слонімскі райвыканкам забараніў пяць пікетаў

У Слоніме працягваецца афіцыйнае ліставанне паміж грамадскім актывістам Алесем Масюком і мясцовым райвыканкамам.

Алесь Масюк прадастаўляе чарговыя заяўкі на правядзенне пікетаў - чыноўнікі не дазваляюць іх правядзенне. У лістападзе актывіст падаў 5 заявак на правядзенне пікетаў у цэнтры на працягу 5 дзён - з 3 снежня па 7 снежня. Масюк дамагаецца публічна выказацца за правы жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную «Газету Слонимскую» у РУП «Белпошта» і свабодна яе набываць у кіёсках «Белсаюздруку», піша ПЦ «Вясна».

На ўсе заяўкі райвыканкам адказаў адмовамі. На гэты раз слонімскія чыноўнікі сцвярджаюць, што заяўнік недакладна вызначыў месца правядзення пікетаў. Алесь Масюк не адчайваецца і мае намер працягнуць барацьбу за свае канстытуцыйныя правы - ён падаў дзве новыя заяўкі на правядзенне пікетаў 17 і 18 снежня.

11 снежня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Масюка на рашэнне Слонімскага раённага суда па адмове райвыканкама на правядзенне аднаго з раней заяўленых пікетаў. Як звычайна ў падобных працэсах, раённы суд стаў на бок «вертыкалі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках