16 красавiка 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі няма парламента (Дакумент)

136

Намеснік міністра Ігар Старавойтаў падпісаў ліст аб тым, што парламента ў Беларусі няма.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч накіраваў міністру працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М. А. Шчоткінай ліст наступнага зместу: «Прашу выдаць мне даведку аб тым, на падставе якіх законаў (дэкрэтаў, указаў, іншых нарматыўных актаў) мне выплачваецца пенсія ў памеры 3200 рублёў (30 цэнтаў ЗША) у месяц».

На яго прыйшоў адказ з міністэрства. Станіслаў Шушкевіч падаў дакумент сайту charter97.org:

Як вядома Вярхоўны Савет быў парламентам Беларусі і не трэба быць надта разумным, каб зразумець, што калі з'явіўся новы парламент - правапераемнік Вярхоўнага Савета, то ў яго ёсць старшыня, ці старшыні палат, зарплата якіх пералічваецца ў сувязі з інфляцыяй, і згодна з іх заробкам павінна разлічвацца пенсія былога старшыні парламента.

На думку Станіслава Шушкевіча, ліст намесніка міністра нельга трактаваць інакш, як сцвярджэнне, што парламента ў нас няма і што Еўразвяз і беларуская апазіцыя ў праве прытрымлівацца такога пункту гледжання.

Не разглядаць жа «палатку» і «савет рэспублікі» як парламент. Міжнародныя назіральнікі прызналі: іх ніхто не выбіраў, бо галасы на «выбарах» ніхто не падлічваў.

Шушкевіч так і не атрымаў афіцыйнага адказу на свой запыт - на падставе якіх законаў (дэкрэтаў, указаў, іншых нарматыўных актаў) яму выплачваецца пенсія ў памеры 3200 рублёў у месяц.

Гэтага міністэрства зрабіць не можа. Ганебны ўказ правадыра Беларусі № 16 ад 9 верасня 1997 года, на падставе якога дзеецца гэта цемрашальства і эканамічны тэрарызм, міністэрства абавязанае разглядаць як дзяржаўную таямніцу.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках