28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь саступіла Ізраілю ў заключным матчы Кубка федэрацыі

15
Беларусь саступіла Ізраілю ў заключным матчы Кубка федэрацыі

Паразай ад Ізраіля з лікам 0:2 скончылі беларускія тэнісісткі выступ у першым раўндзе першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі.

Спаборніцтвы праходзяць у Эйлаце з 6 да 10 лютага. Абедзве каманды, якія занялі другія месцы ў сваіх падгрупах, страцілі шанцы змагацца за выхад у плэй-оф II Сусветнай групы, паведамляе БелаПАН.

Сустрэча Беларусь-Ізраіль прайшла 9 лютага ў рамках міні-турніру за 5-8-е месца. Лідзія Марозава (575-е месца ў рэйтынгу) саступіла Юліі Глушко (181) - 2:6, 4:6, а Ілона Крэмень (243) - Шахар Пэер (91) - 3:6, 2:6.

У наступным годзе Беларусь таксама выступіць у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках