20 красавiка 2024, Субота, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» перамагло ў «Загрэба»

6
«Дынама» перамагло ў «Загрэба»

Гандбалісты менскага «Дынама» атрымалі пятую запар перамогу ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

9 лютага каманда Сяргея Бябешкі з лікам 25:23 (14:10) перамагла на выездзе ў аўтсайдэра групы D «Загрэба». У складзе гасцей мячы закідвалі Павел Ацьман, Серей Ануфрыенка (па 6), Дзяніс Рутэнка (5), Дзмітрый Нікуленкаў (4), Максім Бабічаў (3) і Іван Броўка (1), паведамляе БелаПАН.

Становішча каманд: «Барселона» (Гішпанія) - 14 балаў (7 гульняў; розніца мячоў 226-168), «Дынама» - 11 (8; 227-203), «Фюксэ» (Нямеччына) - 10 (7; 190-190 ), «Шафхаузен» (Швайцарыя) - 4 (8; 219-252), «Пік» (Вугоршчына) - 4 (8; 210-243), «Загрэб» - 3 (8; 203-219). Дынамаўцам, датэрмінова гарантаваўшым сабе месца ў 1/8 фіналу ЛЧ, засталося правесці дзве сустрэчы: у гасцях з «Пікам» (16 лютага) і дома з «Барселонай» (21 лютага).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках