25 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ згуляў унічыю з малдаўскім «Мілсамі»

8
БАТЭ згуляў унічыю з малдаўскім «Мілсамі»

Футбалісты барысаўскага БАТЭ правялі заключны матч перадсэзоннага збору ў Турцыі.

У Белеку падапечныя Віктара Ганчарэнкі згулялі ўнічыю з малдаўскім клубам «Мілсамі» з Аргеева - 0:0. У гэтай гульні склад БАТЭ быў такім: Сарока; Палякоў, Гайдучык, Ліхтаровіч (Паўлаў, 46; Рудзік, 76), М.Валодзька, Сівакоў, Бага, Курловіч, Канцавы, Мазалеўскі (Радзівонаў, 76), Бадаян. Напярэдадні барысаўцы таксама лагодна разышліся з балгарскім «Літэксам» (Ловеч) - 0:0, а да гэтага перамаглі петэрбуржскі «Зеніт» - 1:0 і саступілі ташкенцкаму «Пахтакору» - 3:4, паведамляе БелТА.

Цяпер барысаўская каманда вернецца дадому і 14 лютага правядзе першы афіцыйны матч новага сэзону - у Гародні БАТЭ згуляе ў 1/16 фіналу з турэцкім «Фэнэрбахчэ». Сустрэча ў адказ гэтых камандаў адбудзецца ў Стамбуле 21 лютага. Пераможца іх матчаў ў 1/8 фіналу другога значнасцю кантынентальнага турніру сустрэнецца з лепшай камандай пары «Напалі» (Італія) - «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках